У рамках ХХVІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу

5 лютага ў Мінску ў бібліятэцы імя Багушэвіча ў рамках ХХVІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу адбылася прэзентацыя кніжнай серыі “100 вершаў”, якая была заснавана ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” ў 2017 годзе. У гэтай серыі ўжо выйшла дзесяць кніжак, сярод якіх томікі Пімена Панчанкі, Аркадзя Куляшова, Ніла Гілевіча, Генадзя Бураўкіна, Міхася Стральцова,  Яўгеніі Янішчыц і інш. Перад бібліятэкарамі Фрунзенскага раёна Мінска выступіў галоўны рэдактар выдавецтва Віктар Шніп, які расказаў прысутным пра серыю. Галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава, якая прыняла ўдзел у прэзентацыі, расказала пра працу Пімена Панчанку, Генадзя Бураўкіна і Яўгенію Янішчыц ў часопісе “Маладосць”. Артыст Алег Вінярскі пачытаў творы з кніг серыі “100 вершаў".

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406