Дзень роднай мовы

21 лютага Дзень роднай мовы выдавецтва адзначала разам з навучэнцамі гімназіі № 23 г. Мінска. Урокі роднай мовы праводзілі пісьменнікі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Васіль Зуёнак пачытаў свае новыя творы пяцікласнікам, апавёў пра свае кнігі “Запішыце мяне ў мядзведзі” і “Азірнуўшыся, не скамянець”, якія апошнім часам пабачылі свет у “Мастацкай літаратуры”. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзімір Ліпскі прэзентаваў сваю новую кнігу “Закаханы трэцякласнік”. Дзіцячая пісьменніца Наталля Бучынская пазнаёміла пяцікласнікаў з жыццём у казачным царстве, дзе пануюць вадзянікі (менавіта пра гэтых казачных істот  яе кніга “Атракцыёны для вадзянікоў”). Прайшлі аўтограф-сесіі. Засталіся на памяць кнігі і фотаздымкі з пісьменнікамі.

dzen rodnaj movy

 

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406