Множым каштоўнасці разам

24 лютага ў рамках тыдня беларускай мовы ў “Дзіцячым садзе-сярэдняй школе “Іхвіс” Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра выдавецтвам “Мастацкая літаратура” арганізава сустрэча з пісьменніцай, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі Раісай Баравіковай. Навучэнцы паслухалі гісторыі стварэння праўдзівых, а таксама фантастычных аповесцей аўтара, якія нясуць дабрыню і міласэрнасць у адносінах да свету. Цікавымі здаліся слухачам расповяды пісьменніцы пра асабістыя каштоўнасці продкаў. Падарункам для чытачоў школьнай бібліятэкі стаў зборнік “Лучынка”, на якім пакінулі свае аўтографы пісьменніца Раіса Баравікова і аўтар-укладальнік Зося Кустава. Незабыўныя ўражанні панеслі з сабою не толькі слухачы, але і госці, для якіх была арганізавана экскурсія па манастыры дырэктарам школы манахіняй Вольгай.

kashtounasci

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406