Выдавецкая рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мастацкая лiтаратура» (г. Мінск, Рэспубліка Беларусь) і таварыства з абмежаванай адказнасцю «ЗНАНИО)» (г. Смаленск, Расія) падводзяць вынікі міжнароднага інтэрнэт-конкурса «Мы — нашчадкі Перамогі!» сярод вучняў 1—4 -х класаў агульнаадукацыйных арганізацый дзяржаў СНД.
Конкурс прысвечаны 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і накіраваны на ўмацаванне сяброўскіх стасункаў паміж дзяржавамі і народамі, захаванне духоўнага адзінства, развіццё сяброўскіх адносін і сацыяльнага партнёрства адукацыйных арганізацый.
Конкурс праводзіўся па двух напрамках: выяўленчае мастацтва (жывапіс, графіка), літаратурная творчасць (верш, проза, казка). Прыём работ ажыццяўляўся на адукацыйнай платформе «ЗНАНИО» па інтэрнэт-адрасе https://znanio.ru/konkurs/100 з 16 снежня 2019 года па 17 студзеня 2020 года.
На конкурс даслана каля 6000 работ з Беларусі, Расіі, Арменіі, Малдовы, Казахстана, Узбекістана, Туркменістана і інш. Прынята да ўдзелу — 3947 (выяўленчае мастацтва — 2914, літаратурная творчасць — 1033 работы).
Створана міжнароднае журы конкурсу, якое ў дадзены момант вызначае пераможцаў.
Па выніках конкурсу выйдзе кніга (друкаванае і электроннае выданні) куды ўвойдуць лепшыя работы будучых мастакоў і літаратараў.