Віктару Шніпу — 60!
26 сакавіка ў вядомага беларускага паэта, галоўнага рэдактара выдавецтва "Мастацкая літаратура" Віктара Анатольевіча Шніпу юбілей: 60 гадоў!
Мы ад усяго сэрца віншуем свайго калегу з гэтай цудоўнай датай і жадаем яму моцнага здароўя, шчасця, новых працоўных здабыткаў і багатага плёну на ніве айчыннай літаратуры!