«Сустрэчы з Караткевічам»: выпуск 2

23 красавіка ў кнігарні «Дом кнігі «Светач» адбылася другая імпрэза з цыкла «Сустрэчы з Караткевічам». У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак і беларускі пісьменнік Адам Глобус. На сустрэчы ішла размова пра самога пісьменніка, яго асобу, пра тое, якім ён быў у жыцці і творчасці. Арганізатары праекта — ААТ «Белкніга» і выдавецтва «Мастацкая літаратура». Цыкл «Сустрэчы з Караткевічам» — гэта некалькі імпрэзаў, дзе пойдзе размова пра асобу, творчасць і жыццёвы шлях знакамітага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Цыкл прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.

Відэазапіс імпрэзы можна будзе знайсці на YouTube-канале ААТ «Белкніга» і на YouTube-канале выдавецтва «Мастацкая літаратура». Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах ААТ  «Белкніга»

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406