18 чэрвеня ў рамках акцыі “Падары дзецям кнігу” супрацоўнікі выдавецтва “Мастацкая літаратура” наведалі мінскую гімназію №5. Перад групай гімназістаў, якія сёлета скончылі першы клас і цяпер займаюцца ў школьным летніку, выступіў галоўны рэдактар выдавецтва Віктар Шніп. Расказаўшы пра выданні “Мастацкай літаратуры”, адрасаваныя юным чытачам, ён асаблівую ўвагу ўдзяліў кнізе Яўгеніі Фраловай і Алены Кармадонавай “Фінансавыя казкі для дзяцей”, перакладзеную з рускай мовы Алесем Карлюкевічам. Раней гэтая незвычайная кніга, якая вучыць маленькіх чытачоў фінансавым асновам, неабходным ім у жыцці, выходзіла ў Расіі і ў Арменіі. Сёння яна стала падарункам гімназістам ад саміх аўтараў фінансавых казак.