24 чэрвеня супрацоўнікі выдавецтва “Мастацкая літаратура” ў рамках акцыі “Падары дзецям кнігу” наведалі “Сярэднюю школу №1 в. Копішча” Мінскага раёна, якая была нядаўна пабудавана і ў гэтым годзе пачне сваю працу. Галоўны рэдактар выдавецтва Віктар Шніп, расказаўшы пра выданні “Мастацкай літаратуры”, адрасаваныя юным чытачам, для школьнай бібліятэкі перадаў ад пісьменніц Яўгеніі Фраловай і Алены Кармадонавай трыццаць асобнікаў іх кнігі “Фінансавыя казкі для дзяцей”.
Днём раней супрацоўнікі выдавецтва ў рамках акцыі “Падары дзецям кнігу” наведалі мінскую гімназію №23 і перадалі для гімназічнай бібліятэкі набор кніг, якія спатрэбяцца гімназістам у час вучобы.