Ствараем кнігу разам

Сёлета ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” выходзіць незвычайная серыя знакамітых казак свету “12 месяцаў”. У кожнай з дванаццаці кніжак творы падабраны такім чынам, каб у выніку прыемнае чытанне (альбо праслухоўванне, калі мець на ўвазе тых дзяцей, якія яшчэ не навучыліся чытаць) хлапчукі і дзяўчынкі маглі расцягнуць роўна на колькасць дзён аднаго з месяцаў. У мастацкім афармленні серыі выкарыстаны ілюстрацыі як лепшых беларускіх мастакоў-класікаў з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, так і сучасных прафесійных мастакоў нашай краіны.

Заключнай кнігай серыі павінна стаць выданне ў наступным годзе своеасаблівага выбранага, у якое ўвойдуць дванаццаць найбольш папулярных казак – як беларускіх, так і замежных. Аднак галоўнай яго асаблівасцю стане тое, што ў афармленні кнігі будуць выкарыстаны ілюстрацыі мастакоў-школьнікаў.

У сувязі з гэтым “Мастацкая літаратура” аб’яўляе конкурс для мастакоў-школьнікаў “Ствараем кнігу разам”.

Для ілюстрацый прапануюцца наступныя творы:

  1. Браты Грым. Снягурачка.
  2. С. Т. Аксаков. Аленький цветочек
  3. Шарль Перо. Чырвоная Шапачка
  4. А. С. Пушкин. Сказка о рыбаке и рыбке
  5. Якуб Колас. Рак-вусач.
  6. Л. Н. Толстой. Три медведя
  7. Х. К. Андэрсен. Брыдкае качаня
  8. В. М. Гаршин. Лягушка-путешественница
  9. Васіль Вітка. Вавёрчына гора
  10. Д. Н. Мамин-Сибиряк. Серая Шейка
  11. Уладзімір Караткевіч. Вясна ўвосень
  12. С. Я. Маршак. 12 месяцев

Лепшыя ілюстрацыі будуць выкарыстаны ў кнізе, а таксама змешчаны на сайце “Мастацкай літаратуры”.

Мастацкія працы прымаюцца па пошце да 15 лістапада 2020 года па адрасе: 220004, г. Мінск, пр-т, Пераможцаў, 11, “Мастацкая літаратура”. Можна дасылаць і на электронны адрас выдавецтва: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Тэлефон для даведак: 8-029-704-51-29

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406