Новыя кнігі ў лютым

Tank100

Максім Танк. Сонечны гадзіннік. Вершы. Серыя «100 вершаў».

У кнігу народнага паэта Беларусі Максіма Танка ўвайшлі лепшыя творы з яго багатай паэтычнай спадчыны.

***

Не будзе перабольшаннем сказаць: Максім Танк узяўся споўніць на заходнебеларускім грунце місію эстэтычнага яднання паэзіі моцы і паэзіі красы - працяг у новых акалічнасцях той высокай ролі, якую спаўнялі Купала і Багдановіч. Іх кірункі, іх мастацкая сутнасць былі дасканала асэнсаваны. Але быць вартасным у працягу Ї гэта не паўтарэнне. Гэта ўзбагачэнне і новы мастацкі рух да наватарскіх адкрыццяў.

Мікола Арочка

Колькі кніг у Максіма Танка? Іх шмат. І ў кожнай – ён новы, падобны і непадобны да сябе ранейшага.

Рыгор Барадулін

У вершах М. Танка больш за ўсё кідаецца ў вочы імкненне да разгорнутасці пералікаў; да ігры на кантрастах, на нечаканых паваротах думкі.

Алег Лойка

Менавіта ягоная творчасць адкрыла рытмічныя шлюзы верлібра, якія да таго часу былі наглуха зачынены.

Вячаслаў Рагойша

 Уласны крыж Обложка 1

 Маргарыта Латышкевіч. Уласны крыж. Аповесці. Серыя «Бібліятэка прыгод і фантастыкі».

Аповесць «Уласны крыж» – прыгодніцкі дэтэктыў пра пошукі старадаўняга артэфакта. Журналіст Зініч прыязджае ў Полацк па запрашэнні ўніверсітэцкага сябра, што ўблытаўся ў амаль крымінальныя справы. Якія таямніцы хавае архіў экспедыцыі БелАН на Полаччыну і дзе адшукаць сапраўдны ключ ад Мудрасці? Якія загадкі схаваныя ў лёхах пад былой езуіцкай акадэміяй? І ці атрымаецца, апантана вышукваючы старадаўні артэфакт, проста выжыць?

Міфалагічнае фэнтэзі «Трыснёг пад ветрам» падхоплівае тэму загадак і росшукаў. Экспедыцыя з трох чалавек выпраўляецца ў загадкавы  горны край. Што чакае свайго часу ў старых шахтах? Ці праўдзівыя показкі пра гэтыя мясціны? І якую сілу маюць над людзьмі іхнія сны – нават на яве?

***

Маргарыта Латышкевіч:

Увогуле, па спецыяльнасці я фалькларыст, даследчык. Пэўны час працавала ў Вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору ў БДУ (дарэчы, адзінай такой у краіне). А міфалогіяй цікаўлюся з маленства – хоць хто ў свой час не зачытваўся пераказам старажытнагрэчаскіх міфаў ад Мікалая Куна. Беларускую ж міфалогію люблю шчырай і трапяткой любоўю. Напэўна, дзякуючы Баршчэўскаму і Караткевічу. Ну і, канешне, дзякуючы беларускім казкам, якія таксама любіла чытаць у маленстве. Што да літаратуры, дык заўжды згадваю як прыклад адзін выпадак. Студэнткаю другога курса напісала артыкул пра вобраз Кашчэя Бессмяротнага ў беларускіх казках (параўноўваючы яго з Вотанам-Одзінам са скандынаўскай міфалогіі).

А праз дзесяць гадоў назапашаныя веды «пераварыліся» ўжо ў творчую інтэрпрэтацыю вобраза – у аповесці фэнтэзі. Неяк так яно працуе, мусіць.

 shabovich

Мікола Шабовіч. Пад матуліным крылом… Вершы.

Кнігу Міколы Шабовіча «Пад маміным крылом…» склалі лепшыя творы паэта, напісаныя на працягу 45 гадоў літаратурнай дзейнасці. Тут і шчырыя прызнанні ў любові да радзімы — сінявокай Мядзельшчыны, і трапяткія прызнанні ў каханні да Жанчыны (гэтая тэма, бадай, цэнтральная ў творчасці М. Шабовіча). Асобным раздзелам прадстаўлены створаныя ў студэнцкія гады вершы, якія не ўключаліся ў папярэднія кнігі.

***

Вершы Міколы Шабовіча – вобразныя, яскравыя, насычаныя эпітэтамі, аздобленыя метафарамі, якія, як россып яркіх рознакаляровых самацветаў, упрыгожваюць мастацкую тканіну кнігі, робяць яе жывой і пластычнай. Філолаг па адукацыі, М. Шабовіч старанна вывярае кожную фразу, таму мова яго твораў вытанчаная, пазбаўленая лішніх, выпадковых слоў. Калі друкуюцца новыя вершы М. Шабовіча, то прыхільнікі яго паэзіі іх лёгка пазнаюць нават без аўтарскага абазначэння, бо яго радкі маюць унутраную рытміку, эмацыянальную сілу, хараство гука і нешта такое няўлоўнае, што належыць і Амуру, і Афрадыце аднолькава, што адрознівае творы іменна гэтага паэта ад іншых. Сентыментальнасць яго лірыкі, манера пісьма застаюцца нязменнымі на працягу многіх творчых гадоў. Паэт паказвае сапраўдную прыроду мужчын, якія так і засталіся паляўнічымі па сутнасці. Донжуанства запраграмавана прыродай у моцнай палове чалавецтва ў той ці іншай ступені ў кожнай асобе, і толькі правільнае выхаванне і розныя жыццёвыя абставіны дапамагаюць пазбегнуць паўсюднай палігаміі.

Надзея Сенатарава

Творчасць Міколы Шабовіча пранізана звышадчувальнай чысцінёй, сумежнай з мастацкай святасцю, у якой патанаюць і родныя мясціны, і людзі з неадчуджанымі вачыма, і светаадчуванне паэта, і Жанчына – «вясна дзён», «мар паланянка», «высокага неба абранніца», «ачышчэнне ад маны»… Выпешчаныя надарванай душой радкі, народжаныя, бы доўгачаканыя дзеці, ствараюць свята сапраўднай паэзіі, пакліканай ацаляць і саграваць.

Таццяна Выскварка

Паэзія Міколы Шабовіча перадае пазітыўнае ўспрыманне жыцця, яна вяртае забытыя светлыя пачуцці, неаддзельныя ад пачуцця Радзімы і прыроды. Кажучы вобразна, паэт стварае ва ўніверсальнай сістэме Прыгажосці – Дабра – Ісціны. Трэба жыць радасна, калі сапраўднай мудрасцю і багаццем, назапашаным на жыццёвым шляху, становяцца неадменныя духоўныя каштоўнасці, якія можна аддаць людзям.

Людміла Вараб’ёва


Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406