15 сакавiка ў рамках анлайн-праекта "Кітайскі мост: шлях развіцця і абмену традыцыйным кітайскім мастацтвам і культурай" была прэзентавана серыя кнiг выдавецтва "Мастацкая лiтаратура" “Ключавыя канцэпты кітайскай думкі і культуры”, а таксама іншыя выданні, што пабачылі свет у “Мастацкай літаратуры” дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву з кітайскімі партнёрамі.
Арганізатар праекта – Цэнтр моўнай камунікацыі і супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі Кітая. Выканаўца - Цяньцзінскі ўніверсітэт замежных моў. Праект ажыццёўлены дзякуючы пiльнаму спрыянню Вольгi Шахаб, дырэктара Цэнтра iмя Якуба Коласа пры Цяньдзiнскiм унiверсiтэце.