Пах летніх траў. 25 апавяданняў пра Бацькаўшчыну
Тэма Бацькаўшчыны займае асаблівае месца ў беларускай літаратуры. «Усе мы з хат» – так трапна калісьці назваў адну са сваіх аповесцей Янка Сіпакоў, як бы гаворачы і ад імя многіх айчынных пісьменнікаў, якія нарадзіліся ў вёсцы, сталі гарадлжанамі, а пасля напісалі пра свае родныя мясціны цудоўныя, часам крыху шчымлівыя, але заўсёды прасветленыя шчырай любоўю, творы.
У зборнік увайшлі апавяданні Янкі Брыля, Івана Пташнікава, Міхася Стральцова, Вячаслава Адамчыка, Алеся Жука, Барыса Сачанкі і іншых вядомых празаікаў.
Максім Багдановіч. Выбраныя творы
Кожнаму творцу наканаваны і сваё месца, і свой час у літаратуры. Можна бясконца разважаць пра тое, колькі яшчэ выдатных твораў напісаў бы Максім Багдановіч, калі б, хворы на сухоты, не пакінуў гэты свет у 25-гадовым узросце, паспеўшы выдаць толькі адзін свій паэтычны зборнік — «Вянок», але, як вядома, гісторыя не церпіць умоўнага ладу. З аднаго боку, талент паэта імкліва развіваўся, узбагачаючы беларускую літаратуру ўсё новымі шэдэўрамі, з іншага боку, амаль неўзабаве пасля таго, як у 1927 — 1928 гадах выйшаў акадэмічны Збор твораў Багдановіча ў двух тамах, прымеркаваны да 10-х угодкаў яго смерці, імя паэта на некалькі дзесяцігоддзяў, да канца 50-х, апынулася на перыферыі айчыннага літаратуразнаўства. Больш за тое, тагачасная вульгарызатарская крытыка імкнулася ўсяляк прынізіць значэнне творчасці Багдановіча, якая, на іх думку, аказалася не сугучнай новаму часу. Менавіта так і заявіў М. Байкоў у рэцэнзіі на першы том Збору твораў: «Яго творчасць непасрэднай цікавасці з погляду сучаснасці не выяўляе». Не менш агрэсіўна да спадчыны паэта былі настроены Л. Бэндэ, А. Кучар, Я. Бранштэйн, ставячы яму ў віну самае страшнае, у чым можна было абвінаваціць у 30-я: «Творчасць Багдановіча пры ўсёй сваёй ідэёвай убогасці… служыла сродкам класавага змагання буржуазіі супраць пралетарыяту». Як бы падобныя ацэнкі-нападкі паўплывалі на далейшую літаратурную працу жывога Багдановіча, адказаць цяжка і нават немагчыма. Як немагчыма адказаць, як бы яны паўплывалі і на яго далейшы лёс.
Дзеля справядлівасці неабходна заўважыць, што і ў той час, асабліва ў 20-я і пачынаючы з канца 30-х гадоў, некаторыя аўтары давалі высокія ацэнкі творчасці паэта. Напрыклад, у 1927 годзе А. Бабарэка ў сваіх крытычных артыкулах выступіў катэгарычна супраць ярлыка «паэт чыстай красы» ў дачыненні да Багдановіча, і характарызаваў яго творчаць як «нацыянальная класічная паэзія», а ў 1939 годзе Яўген Мазалькоў надрукаваў у маскоўскай «Литературной газете» артыкул пра Багдановіча, які назваў «Замечательный белорусский поэт». Варта дадаць, што з канца 30-х вярнулася ўвага да творчай спадчыны Багдановіча і з боку выдавецтваў. Так, выбраныя творы паэта выходзілі ў 1940, 1946, 1952 і 1957 гадах у Мінску, а ў 1953 годзе — у Маскве ў перакладзе на рускую мову.
А ўвогуле, на жаль, і ў пару існавання «старога свету», на які прыйшлося кароткае жыццё Багдановіча, не ўсе калегі разгледзелі за яго вершамі будучага класіка айчыннай літаратуры, чыё ідэйна-мастацкае светабачанне выклікала ў іх пэўнае непрыняцце. Так, калі першыя творы Багдановіча (апавяданне «Музы́ка», вершы «Над магілай», «Прыйдзе вясна», «На чужыне») у рэдакцыі газеты «Наша ніва» не выклікалі ніякіх пытанняў і былі неўзабаве надрукаваныя, то пазней дасланы ім сшытачак новых вершаў, у якіх ужо больш ярка вымалёўвалася мастакоўская самабытнасць аўтара, атрымаў суровую рэзалюцыю, выведзеную рукою выдаўцом і рэдактарам газеты А. Уласава: «у архіў». Найбольш катэгарычна супраць публікацыі новых вершаў паэта выступалі Альберт Паўловіч і Ядвігін Ш., якія называлі іх «дэкадэншчынай». Такі ж лёс чакаў і наступны дасланы Багдановічам у «Нашу ніву» вершаваны сшытачак. Канешне, можна растлумачыць і нават апраўдаць стаўненне А. Паўловіча і Ядвігіна Ш. да твораў паэта тым, што газета была разлічана найперш на сялянскую аўдыторыю, а тое, што дасылаў Багдановіч (паэзія «чыстай красы»), уяўлялася ім далёкім ад запатрабаванняў простага народа і нават незразумелым яму. Але, разам з тым, як было не ўбачыць незвычайны паэтычны талент аўтара і не падтрымаць яго хоць бы таму, што на той час «Наша ніва» з’яўлялася ці не адзінай газетай, дзе можна было друкаваць беларускамоўныя вершы. І цяжка нават уявіць, як бы далей складваўся творчы лёс Багдановіча, калі б яго адпраўленыя «ў архіў» вершы не трапілі на вочы крытыку і публіцысту Сяргею Палуяну, які напачатку лета 1909 года на кароткі час стаў супрацоўнікам «Нашай нівы». Палуян быў у захапленні ад вершаў паэта і пераканаў рэдакцыю, што яны павінны быць надрукаваныя.
Новае і непрадузятае асэнсаванне творчасці Багдановіча і яго ролі ў гісторыі беларускай літаратуры пачалося ў 60-я гады. У той час адным з першых ўсебаковы разгляд творчай спадчыны паэта зрабіў Алег Лойка ў сваёй грунтоўнай манаграфіі «Максім Багдановіч». Тады ж з’явілася і знакамітае эсэ (пазней яго сталі называць аповесць-эсэ) Міхася Стральцова «Загадка Багдановіча», у якім аўтар сказаў тое, што сёння, бадай, ні ў кога не выклікае пярэчання, але тады не ўспрымалася яшчэ так адназначна:
«Багдановіча неяк заўсёды хацелі паставіць як бы збоч літаратуры і яе цэнтральнай плыні, а вось гэта і было памылкай, толькі не Багдановічавай, вядома. Больш цэнтральнай фігуры, чым Багдановіч, у нас не было. Па шырыні непасрэдна-творчага асваення нацыянальнай рэчаіснасці ён можа і ўступае, напрыклад, Купалу, але чым замяніць нам тое, што зрабіў Багдановіч як крытык і тэарэтык літаратуры, як эксперыментатар і перакладчык, наогул як асветнік у самым высакародным значэнні гэтага слова? Ды нават і зробленае Купалам і Коласам, як паэтамі, не вызначалася б так сёння ў сваіх контурах і межах, каб побач з імі не было Багдановіча з яго здольнасцю адною рысаю пазначыць і назваць тое, што ў іншых разрасталася ў цыклы і паэмы… Багдановіч, як ніхто, умеў «закрываць» адны тэмы і адкрываць другія. Ягоны заўсёдны лаканізм, ягоная здольнасць бачыць з’яву цалкам, у мастацкай і сацыяльнай перспектыве — вялікая заваёва нашай літаратуры і Багдановічаў запавет ёй.
Багдановіч, побач з Купалам і Коласам, — тое трэцяе вымярэнне, без якога немагчыма перспектыва. З Багдановічам нам стала далёка відаць ва ўсе канцы свету».
Сучасным літаратуразнаўствам шмат зроблена для таго, каб імя Багдановіча не стаяла «збоч літаратуры» і зіхацела найярчэйшай зоркай на небасхіле айчыннай паэзіі.
А што ж звычайны чытач, які свае густы не фарміруе ў залежнасці ад заключэнняў крытыкаў і літаратуразнаўцаў, а давярае найперш уласным пачуццям? Не будзе перабольшаннем сказаць, што Максім Багдановіч – адзін з самых любімых беларусамі нацыянальных паэтаў. Ускосна пра гэта сведчыць і апытанне, праведзенае выдавецтвам «Мастацкая літаратура» ў рамках акцыі «Народная бібліятэка», сутнасць якога заключалася ў тым, каб паспрабаваць вызначыць, якія творы паэта карыстаюцца найбольшай папулярнасцю сярод сучасных чытачоў. Чаму, як нам здаецца, вынікі апытання толькі лішні раз пацвердзілі любоў беларусаў да Багдановіча? Па-першае, у ім ахвотна пагаджаліся ўдзельнічаць людзі самых розных прафесій, а не толькі філолагі альбо пісьменнікі, для каго літаратура — хутчэй праца, чым адпачынак. Па-другое, і гэта самае галоўнае, адказы ахапілі пераважную большасць твораў з літаратурнай спадчыны Багдановіча, а не абмяжаваліся ў асноўным школьнай праграмай, як гэта часта бывае. Многія ўдзельнікі апытання называлі не канкрэтныя творы, а зборнік «Вянок», што само па сабе таксама сімптаматычна і толькі пацвярджае словы Тамары Чабан, якая некалі сказала пра яго ў артыкуле «Космас «Вянка» наступнае: «Вянок» — адна з нешматлікіх кніг у сусветнай літаратуры, якая, пазбегнуўшы тлення, з поўным правам можа насіць найменне «кніга паэзіі», уражваючы ўсё новыя пакаленні чытачоў цэласнасцю аўтарскай асобы, шматграннасцю адлюстравання быцця, універсальнасцю паэтычнай ідэі. I гэта невыпадкова: яна не проста складалася, падборам і расстаноўкай напісаных ужо твораў будавалася як кніга, з першых вершаў яна вырастала як кніга».
Вынікі апытання засведчылі, што сярод сваіх самых любімых твораў Багдановіча рэспандэнты часцей за ўсё называлі яго «Раманс», які, пакладзены на музыку Сымонам Рак-Міхайлоўскім, стаў знакамітай песняй «Зорка Венера», сучаснаму слухачу найперш вядомай у выкананні ансамбляў «Песняры» і «Сябры». На жаль, год напісання верша невядомы (упершыню ён быў надрукаваныў ў зборніку «Вянок»), як дакладна невядома і тое, каму прысвечаны гэтыя шчымлівыя радкі. Многія даследчыкі творчасці Багдановіча лічаць, што адрасат — Ганна Рафаілаўна Какуева, з якой паэт пазнаёміўся падчас вучобы ў Яраслаўскай мужчынскай гімназіі, дзе разам з ім вучыўся яе брат Мікалай. Ганне Какуевай Багдановіч прысвяціў у «Вянку» раздзел «Мадонны», пазначыўшы яе імя крыптонімам «А. Р. К», а таксама іншыя творы — лішняе сведчанне таго, што пачуцці паэта да яе былі вельмі шчырыя і глыбокія. Вось толькі каханне маладога паэта не стала ўзаемным: Ганна неўзабаве паступіла ў Пецярбургскую кансерваторыю, а ў 1914 годзе выйшла замуж за Максімавага аднакласніка па гімназіі Івана Лілеева.
Цяжка сказаць, чаму паэт у «Вянку» ніяк не абазначыў, каму прысвечаны яго «Раманс». Як цяжка адказаць і на пытанне, чаму ў 1917 годе, знаходзячыся ў Ялце, апошнім сваім зямным прытулку, Максім Багдановіч у ліку пятнаццаці вершаў, змешчаных у «Вянку», перакрэсліў алоўкам і гэты шэдэўр. Здавалася б, адказ можна знайсці ў адным з лістоў Багдановіча да пісьменніцы Ванды Лявіцкай, у якім ён пісаў, што ў зборніку процьма недахопаў. І ўсё ж…
Максіму Багдановічу былі наканаваны і сваё месца, і свой час у літаратуры. Ён прыйшоў, каб дадаць айчыннаму прыгожаму пісьменству еўрапейскага гучання, даказаць, што па-беларуску можна пісаць цудоўныя вершы, выкарыстоўваючы шырока вядомыя ў замежнай паэзіі формы: трыялет, рандо, актава, тэрцына… Каб прадэманстраваць чытачу яркія ўзоры грамадзянскай, філасофскай, пейзажнай, інтымнай лірыкі ды паэтычна пераасэнсаваць беларускую міфалогію. Максім Танк неяк сказаў, што Багдановіч адразу пісаў выбранае. Сказаў, можа, і залішне прыгожа, хоць часам здаецца, за гэтай прыгажосцю хаваецца горкі сум: аўтар «Зоркі Венеры» ведаў, што лёсам яму адпушчана вельмі мала часу на гэтым свеце, таму ён не мае права на доўгае літаратурнае вучнёўства. Як не будзе пасля мець і магчымасці з вышыні гадоў паглядзень на створанае ім, каб нешта перапісаць альбо паправіць.
Калі ў Беларусі было заснавана ганаровае званне “Народны паэт Беларусі”, як бы само сабой разумелася, што прысвойваецца яно толькі жывым творцам, таму Багдановіч не мог трапіць у шэраг яго ўладальнікаў. Але для беларусаў ён быў і застаецца сапраўды народным паэтам.
Наталья Игнатенко, Александр Радьков. Маленькие истории большой семьи. “Серия “Зеркало судьбы”
В каждой семье, где рады не только родным, но и гостям, во время дружеских посиделок вспоминаются различные истории. Среди них есть такие, что рассказываются неоднократно. Чем шире круг друзей и география их перемещений, тем больше поводов для долгих разговоров, для очень редкого, по теперешним временам, живого общения.
Именно такие истории нашей семьи попросились в эту книгу. Семья разрастается, а эти рассказы хочется сохранить и для свежих ростков семейного дерева, и для новых друзей. Ни один сюжет не вымышлен. Все события - реальные. Эти истории – и о семье, и о друзьях, и о том, что нас удивило.
Два взгляда – женский и мужской, художественный и строгий, дочери и отца – побудили много споров во время написания этой книги. Возможно, после выхода наших историй в свет дискуссий будет ещё больше, но вера в то, что эти рассказы смогут объединять людей разных поколений, взглядов, позиций, сильно укрепляет необходимость в их издании.
Наталья Игнатенко
Александр Радьков
10 пытанняў пра беларусаў. Серыя «100 пытанняў пра Беларусь»
Якія старажытныя плямёны насялялі тэрыторыю сучаснай Беларусі? Чаму нашых продкаў сталі называць беларусамі? Калі ўзнікла беларуская мова і чаму мы называем яе роднай? Ці праўда, што даўней багатыя бацькі на нейкі час аддавалі сваіх дзяцей у бедныя сем’і? Як апраналіся нашы продкі і з чаго шылі сабе адзенне?
На гэтыя і іншыя пытанні можна знайсці адказы ў кнізе, якой адкрываецца серыя «100 пытанняў пра Беларусь».