Кніжны фестываль у Карэлічах

IMG 20210429 140637

29 красавіка ў ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” прайшоў фестываль “PRОдвижение книги. Библиотечные ступени”, прысвечаны Году народнага адзінства і 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны “У кніжнай памяці імгненні вайны…”. У ім удзельнічалі ўсе бібліятэкі Карэліцкага раёна, а таксама выдавецтва “Мастацкая літаратура” і  Выдавецкі дом “Звязда”.

У рамках фестывалю прайшоў конкурс сярод бібліятэк раёна на лепшую арганізацыю выставачнай работы, прысвечанай 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны “У кніжнай памяці імгненні вайны…”. Пераможцы і ўдзельнікі конкурсу атрымалі ганаровыя граматы і каштоўныя кніжныя падарункі.

Прадстаўнікі выдавецтва “Мастацкая літаратура” і  Выдавецкага дома “Звязда” расказалі прысутным пра кнігі, якія  выйшлі ў іх апошнім часам.   Галоўны рэдактар “Мастацкай літаратуры” Віктар Шніп прэзентаваў выданні выдавецтва і творы, якія прысвечаны Году народнага адзінства і 80-годдзю пачатка Вялікай Айчынннай вайны. Дарэчы, Карэліцкі фестываль “PRОдвижение книги. Библиотечные ступени” адбыўся другі раз і яго арганізатары пад час закрыцця мерапрыемства прапанавалі ўсім прысутным сустрэцца зноў у Карэлічах праз год.       

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406