18 мая ў Міжнародны дзень музеяў у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшло мерапрыемства “У прасторы натхнення”, на якім будучыя мастакі, а сёння вучні Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў, прэзентавалі арт-кнігу пад назвай “Дрэва-кніга”, куды ўвайшлі вершы беларускіх пісьменнікаў. У фармаце перфомансу пад дэкламацыю вершаў Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, Максіма Танка, Аркадзя Куляшова, Яўгеніі Янішчыц і інш. вучні ўпрыгожылі адмысловае музейнае дрэва 21 маляваным аркушам.
Што такое арт-кніга, як яна з’явілася, чаму? На гэтыя і іншыя пытанні можна было пачуць адказы ад мастачкі Рыты Цімохавай, старшыні Мінскага гарадскога аддзялення ГА “СПБ” Міхася Пазнякова і галоўнага рэдактара выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктара Шніпа.
Усе юныя мастакі ад “Мастацкай літаратуры” атрымалі ў падарунак кнігі, які выйшлі ў выдавецтве.