Уручана Нацыянальная літаратурная прэмія

c69cef91fbb5f37bc59dab87f8eda551

5 верасня падчас урачыстага адкрыцця Дня беларускага пісьменства ў Капылі была ўручана Нацыянальная літаратурная прэмія. Гэта свайго рода вынік вялікай, шматгадовай працы мноства беларускіх пісьменнікаў. Прэмія ўручалася ў шасці намінацыях: «лепшы твор (зборнік) паэзіі», «лепшы твор прозы», «лепшы твор публіцыстыкі», «лепшы твор для дзяцей і юнацтва», «лепшы твор літаратурнай крытыкі» і «дэбют». Нагадаем, што на прэмію прэтэндавала 59 пісьменнікаў.

Падчас віншавання лаўрэатаў Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пярцоў адзначыў:

— Я ўпэўнены, што дзякуючы нашаму конкурсу, у Беларусі будуць нараджацца новыя пісьменнікі і новыя творы, якія дапамогуць пабудаваць моцную, квітнеючую і незалежную Беларусь.

Пераможцамі Нацыянальнай літаратурнай прэміі сталі:

Віктар Шніп у намінацыі «Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі за кнігу вершаў «Белае, чорнае і залатое»;

Віктар Праўдзін у намінацыі «Лепшы твор прозы» за кнігу «Парыж, Эйфелева вежа і...»;

Алесь Карлюкевіч у намінацыі «Лепшы твор літаратурнай крытыкі» за кнігу «Пухавіччына. Літаратурнае гняздо Беларусі»;

Аляксандр Радзькоў у намінацыі «Лепшы твор публіцыстыкі»;

Валянціна Паліканіна ў намінацыі «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва» за кнігу «Усіх мацнее дабрыня»;

Кацярына Стройлава ў намінацыі «Дэбют» за кнігу «Насустрач Любві».

Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец адзначыў:

— Мяркую, што мы з упэўненасццю можам сказаць: селёта пісьменнікі святкуюць літаратурныя Дажынкі — падводзім вынікі сваёй працы. Беларуская кніга стала здабыткам свайго народа.

Арына КАРПОВІЧ

Р.S. Кнігі лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі Віктара Шніпа, Аляксандра Радзькова і Валянціны Паліканінай выйшлі ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”.

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406