«Беларусь—энергаэфектыўная краіна»
Супрацоўнікі выдавецтва «Мастацкая літаратура» прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Беларусь – энергаэфектыўная краіна», ініцыяванай Дэпартаментам па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь. Мэтай правядзення дадзенай акцыі – сумеснымі намаганнямі прыцягнуць увагу да пытанняў энергазберажэння, папулярызаваць эканамічныя, экалагічныя і сацыяльныя перавагі энерга- і рэсурсазберагальнага ладу жыцця, умацаваць энергетычную незалежнасць нашай краіны.
Дзякуючы дапамозе Дэпартамента выдавецтва атрымала электронныя версіі інфармацыйных матэрыялаў, вучэбных дапаможнікаў, плакатаў, сацыяльных відэаролікаў па энергазберажэнню.










