24 лістапада выдавецтва “Мастацкая літаратура” наведала вялікая група настаўнікаў Міншчыны, якія з’яўляюцца слухачамі павышэння кваліфікацыі спецыялістаў адукацыі на базе Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Сустрэча была цікавай і карыснай для абодвух бакоў, улічваючы той факт, што значная частка кніжнай прадукцыі, што выдаецца “Мастацкай літаратурай”, адрасавана юным чытачам і ўключана ў школьную праграму. Вялася шчырая размова і пра тое, якіх твораў сёння не хапае падлеткам і як прыцягнуць увагу школьнікаў да мастацкага слова.