“Мастацкая літаратура” – удзельнік марафона “Нашы дзеці”

Не першы год выдавецтва "Мастацкая літаратура" прымае актыўны ўдзел у традыцыйным дабрачынным марафоне "Нашы дзеці", кожны раз знаходзячы новыя адрасы тых, хто па-ранейшаму ўпэўнены, што кніга – лепшы падарунак. Асаблівую ўвагу выдавецтва надае дзіцячым дамам, а таксама школам, паколькі менавіта кнігі не толькі дазваляюць з цікавасцю праводзіць вольны час, але і выхоўваюць у юных душах лепшыя чалавечыя якасці, дапамагаюць юным чытачам расці сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны. Пра гэта 17 снежня распавёў гледачам тэлеканала "Беларусь-4. Магілёў" дырэктар "Мастацкай літаратуры” Аляксандр Бадак падчас тэлемарафона "Сагрэем дзіцячыя сэрцы", арганізаванага Магілёўскім абласным аддзяленнем Беларускага дзіцячага фонду. У гэты ж дзень фонду былі перададзены каля паўсотні кніг выдавецтва, сярод якіх як беларуская і сусветная класіка, так і творы сучасных айчынных пісьменнікаў, а таксама пазнавальная літаратура, адрасаваная дзецям розных узростаў.

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406