3 лютага адбылося пасяджэнне рэдакцыйнай калегіі часопіса “Маладосць”. Прысутныя абмеркавалі новы воблік выдання, аўтарскі склад, тэматычнае напаўненне рубрык, стратэгію развіцця. Дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алесь Бадак акрэсліў бягучую сітуацыю з рэдактарскім складам часопіса, адзначыў поспехі калектыву. Пісьменніца, галоўны рэдактар газеты “Медыцынскі веснік” Таццяна Сівец унесла прапановы па рэкламе, прасоўванні часопіса ў інтэрнэт-прасторы. Загадчыца кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі БДУ Людміла Саянкова рэкамендавала задаць трэнд на міждысцыплінарнасць, прыўносячы ў літаратурны часопіс элементы нон-фікшн і асвятляючы навіны розных сфер культуры. Былі ўнесены прапановы па пашырэнні складу рэдакцыйнай калегіі.