У Дзень роднай мовы

21 лютага ў Дзень роднай мовы не было, напэўна, такой навучальнай установы на Беларусі, дзе не прайшлі б тэматычныя мерапрыемствы. Не застаўся ўбаку і факультэт міжнародных адносін БДУ. Тут прайшло чарговае мерапрыемства на дыскусійнай пляцоўцы, на гэты раз прысвечанае роднай мове.

У сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі факультэта прынялі ўдзел намеснік дырэктара выдавецтва “Мастацкая літаратура”-галоўны рэдактар часопіса “Полымя” Віктар Шніп і пісьменніца Людміла  Рублеўская. Прысутныя даведаліся пра выданні “Народнай бібліятэкі”, што выйшлі да юбілеяў Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама пра тыя кнігі, якія пабачылі свет у гэтым годзе ў шматлікіх серыях “Мастацкай літаратуры” і якія яшчэ рыхтуюцца да друку. Як галоўны рэдактар часопіса “Полымя”, Віктар Шніп распавёў прысутным пра стогадовую гісторыю часопіса і пазнаёміў з яго рубрыкамі і аўтарскім актывам. Удзельнікі сустрэчы ахвотна слухалі вершы сваіх гасцей, задавалі пытанні, у прыватнасці, абмеркавалі перспектывы народнай дыпламатыі, якая можа з дапамогай навукоўцаў і творчых дзеячоў папулярызаваць Беларусь і беларускую культуру ў свеце.

У гэты ж дзень намеснік дырэктара выдавецтва “Мастацкая літаратура”-галоўны рэдактар часопіса “Полымя” Віктар Шніп наведаў Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж гандлю, дзе прыняў удзел у святкаванні Дня роднай мовы. Студэнты з цікавасцю слухалі пра выдавецтва “Мастацкая літаратуры” і кнігі, якія там выдаюцца, а таксама пра часопісы “Полымя”, “Маладосць” і “Нёман”. Віктар Шніп пазнаёміў прысутных са сваёй творчасцю і адказаў на пытанні моладзі.

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406