У Мінскай ратушы 22 лютага прайшло святкаванне 90-годдзя народнага мастака Беларусі Івана Міско. Прысутныя маглі пазнаёміцца з выданнямі, што прысвечаны жыццю і творчасці юбіляра. Сярод іх кнігі, што выйшлі ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”, адна з якіх у свой час папоўніла серыю “ЖЗЛБ”— “Іван Міско. Зорны шлях”, і альбом “Іван Міско”, дзе багата прадстаўлена шматгадовая творчасць скульптара. У другім нумары часопіса “Полымя” за 2022 год надрукавана споведзь народнага мастака Беларусі Івана Міско “Мае Чамяры— мой Байканур”, якую запісаў Уладзімір Ліпскі.
Кнігу “Іван Міско. Зорны шлях”, альбом “Іван Міско”, і часопіс “Полымя” №2 можна набыць у выдавецтве “Мастацкая літаратура”.
Тэлефон аддзела рэалізацыі: 203-58-09, 203-80-54