Стартаваў прыём работ на рэспубліканскі літаратурны стартап LitUP, арганізаваны Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Асноўнай мэтай праекта з'яўляецца пошук, падтрымка і прасоўванне новых перспектыўных беларускіх аўтараў і праектаў. Яго асаблівасць у тым, што ўдзел могуць прыняць як знакамітыя аўтары, так і пачаткоўцы. Таксама, у адрозненне ад іншых творчых конкурсаў, членамі журы будуць не вядомыя літаратары, а кіраўнікі вядучых айчынных дзяржаўных выдавецтваў. LitUp прапануе ўсім жадаючым паспрабаваць свае сілы, запаліць сваю творчую зорку. Свае працы на першы этап конкурсу дасылайце з 22 лютага па 2 сакавіка 2022 года (уключна) на электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., паштовым адпраўленнем (ці прыносьце асабіста) па адрасе: г. Мінск, вул. Фрунзе, 5, ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі".
Намінацыі конкурсу:
- паэзія;
- проза;
- дзіцячая літаратура;
- літаратура для падлеткаў;
- нон-фікшн
Аўтары-пераможцы атрымаюць прыярытэтнае права на выданне сваёй кнігі ў выдавецтвах Рэспублікі Беларусь накладам да 1000 экз.
Лепшыя стартап-праекты наведвальнікі ўбачаць 26 сакавіка ў рамках XXIX Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу падчас іх прэзентацыі.
Па пытаннях удзелу звяртайцеся па тэл.+375 29 349 29 65 (Вікторыя).
(Па матэрыялах сайта Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь)