У рамках дня роднай мовы

24 лютага ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце адбылася сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта з намеснікам дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура»- галоўным рэдактарам часопіса «Полымя» Віктарам Шніпам.

Арганізавала мерапрыемства кафедра беларускай мовы і літаратуры МДЛУ ў рамках святкавання Дня роднай мовы.

На сустрэчы ў анлайн-рэжыме прысутнічалі таксама студэнты Пекінаскага ўніверсітэта замежных моў, якія ў гэтым навучальным годзе вывучаюць беларускую мову ў МДЛУ.

Віктар Шніп расказаў  пра гісторыю выдавецтва “Мастацкая літаратура” і часопіса “Полымя”, якія сёлета адзначаюць свае юбіеі. Падзяліўся выдавецкімі планамі на 2022 год і планамі часопісаў “Полымя”, “Маладосць”  і “Нёман”, а таксама пачытаў свае творы і адказаў на пытанні, як беларускіх студэнтаў, так і студэнтаў Пекінскага ўніверсітэта замежных моў.

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406