Міністр інфармацыі павіншаваў калектыў «Мастацкай літаратуры» з 50-годдзем стварэння выдавецтва

Шаноўныя сябры!

Вашай установай робіцца шмат для папулярызацыі беларускай літаратурнай спадчыны, для таго, каб творы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Івана Мележа, Уладзіміра Караткевіча, Івана Шамякіна і іншых нашых класікаў працягвалі сваё жыццё і сёння, выклікаючы ў сэрцах новых пакаленняў чытачоў самыя светлыя і шчырыя пачуцці.

Вялікая заслуга выдавецтва і ў падтрымцы сучасных майстроў прыгожага пісьменства. Дзякуючы гэтаму, у беларускую літаратуру прыйшло шмат паэтаў і празаікаў, якія ўнеслі немалы ўклад у яе развіццё, чые творы сталі здабыткам не толькі айчыннай культуры.

Верыцца, што кнігі выдавецтва і надалей будуць глыбока адлюстроўваць маштабныя пераўтварэнні і дасягненні, якія адбыліся ў Беларусі за час яе суверэнітэту, дапамагаць развіваць сучасную беларускую літаратуру, якая садзейнічае выхаванню моладзі на лепшых нацыянальных традыцыях беларускага народа, а таксама ўмацоўваць творчую пісьменніцкую супольнасць на аснове дзяржаўнасці і канкрэтнага ўнёску творчымі людзьмі краіны ў далейшае ўмацаванне і развіццё роднай Беларусі.

Жадаю калектыву выдавецтва «Мастацкая літаратура» і яго аўтарскаму актыву новых высокамастацкіх кніг, напоўненых глыбокай духоўнасцю, патрыятызмам, кніг, якія абуджаюць нашу гістарычную памяць і выклікаюць гонар за сённяшні дзень роднай Беларусі.

 

Уладзімір Пярцоў

6 сакавіка 2022 года

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406