1 красавіка ў бібліятэцы № 14 імя Францішка Багушэвіча г. Мінска адбылася сустрэча намесніка дырэктара выдавецтва “Мастацкая літаратура”-галоўнага рэдактара часопіса “Полымя” Віктара Шніпа са школьнымі бібліятэкарамі Фрунзенскага раёна нашай сталіцы.
У сваім выступленні Віктар Шніп распавёў пра гісторыю выдавецтва, якое ў гэтым годзе адзначае сваё 50-годдзе, пра кнігі, што апошнім часам пабачылі свет, а таксама пра змест і планы часопісаў “Полымя”, “Нёман” і “Маладосць”. Адказаў на пытанні і сам ад бібліятэкараў атрымаў адказы на пытанні, што хвалююць “Мастацкую літаратуру” ў час падрыхтоўкі перспектыўных выдавецкіх планаў.