У ліпеньскім нумары часопіса «Маладосць» будуць апублікаваныя творы пераможцаў Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу студэнтаў і вучняў «БрамаМар», які ўжо 11 гадоў ладзіць факультэт журналістыкі БДУ. З кожным годам конкурс набіраў моц, павялічвалася як колькасць твораў, так і намінацый. Акрамя «Прозы», «Паэзіі», «Мастацкага перакладу» з’явіліся «Крытыка» і «Драматургія». Як вынік – новыя імёны, маладыя аўтары. Знаёмцеся!