Зіновій Прыгодзіч выданнем кнігі «Созидатели. Книга 3», якая сёлета пабачыла свет у выдавецтве «Мастацкая літаратура», завяршыў трылогію, складзеную з гутарак-партрэтаў з дзеячамі беларускай культуры і літаратуры.
10 лістапада ў Доме літаратара адбылася вечарына, прысвечаная пісьменніку Зіновію Прыгодзічу і героям яго кніг. На ёй выступілі: старшыня СПБ Алесь Карлюкевіч, народны артыст СССР Валянцін Елізар’еў, народны мастак Беларусі Уладзімір Слабодчыкаў, народны артыст Беларусі, кампазітар Эдуард Ханок, заслужаны дзеяч мастацтваў, кампазітар Алег Елісеенкаў і інш. Вяла імпрэзу першы намеснік старшыні СПБ Алена Стэльмах. Зіновій Прыгодзіч задаваў пытанні героям сваіх кніг і дзяліўся цікавымі гісторыямі, якія здараліся пад час працы над гутаркамі-партрэтамі.