16 лістапада Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі правёў Міжнародную навуковую канферэнцыю “Творчая спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа ў эпоху інфармацыйных тэхналогій”, прысвечаную 140-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры.
Да юбілеяў Янкі Купалы і Якуба Коласа выдавецтвам “Мастацкая літаратура” выдадзена шэраг кніг, сярод якіх у абноўленай серыі “ЖЗЛБ” пабачыла свет выданне “Янка Купала”. У рамках канферэнцыі адбылася прэзентацыя гэтага фаліянта, на якой выступілі намеснік дырэктара “Мастацкая літаратура”-галоўны рэдактар часопіса “Полымя” Віктар Шніп і ўкладальнік кнігі “Янка Купала”, доктар філалагічных навук Наталля Якавенка.