Да 100-годдзя “Полымя”

23 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстава “Іскрыся іскрамі, палай!”, прысвечаная 100-годдзю з часу заснавання часопіса “Полымя”.

Выстава адлюстроўвае змест і настрой часопіса з самага першага нумара за 1922 года да свежых нумароў за 2022 год. Экспазіцыя пабудавана ў храналагічным парадку па дзесяцігоддзях. Побач з часопісамі знаходзяцца выданні твораў знакамітых аўтараў, якія ўпершыню былі апублікаваны ў часопісе “Полымя”. Прадстаўлены таксама асобнік часопіса “Полымя рэвалюцыі”. Пад такой назвай часопіс выходзіў у 1932–1941 гадах.

Выстава працуе з 23 лістапада па 31 снежня 2022 года ў кальцавой галерэі 2-га паверха Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406