Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў павіншаваў калектыў часопіса «Полымя» са 100-годдзем з дня выхаду яго першага нумара

Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў павіншаваў калектыў часопіса «Полымя» са 100-годдзем з дня выхаду яго першага нумара.

«Полымя» – старэйшае беларускае літаратурна-мастацкае выданне краіны, у стварэнні якога прымалі ўдзел яшчэ Янка Купала і Якуб Колас. Свае творы ў часопісе друкавалі Цішка Гартны, Кузьма Чорны, Максім Танк, Кандрат Крапіва, Пятрусь Броўка, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч. На старонках часопіса былі ўпершыню апублікаваны раманы «Людзі на балоце» Івана Мележа, «Птушкі і гнёзды» Янкі Брыля, «Сэрца на далоні» Івана Шамякіна і многія іншыя творы. Таму гісторыю «Полымя» можна смела лічыць гісторыяй беларускай літаратуры.

Прыемна, што трывалыя літаратурныя традыцыі, закладзеныя папярэднімі пакаленнямі майстроў слова, і сёння на старонках часопіса працягваюцца ў творах сучасных аўтараў. Як і стагоддзе таму, паэты і пісьменнікі лічуць за гонар друкавацца на старонках «Полымя», бо такі шанец уяўляецца толькі самым таленавітым з іх.

Жадаю выданню і надалей заставацца флагманам беларускай літаратуры, а яго супрацоўнікам – моцнага здароўя, творчага натхнення і плённых поспехаў у працы на карысць роднай Беларусі.

                                             Уладзімір Пярцоў

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406