“МАЛАДОСЦЬ”–2023

У 2023 годзе часопіс “Маладосць” святкуе юбілей – 70-годдзе. І мы рыхтуем шмат цікавага: архіўныя знаходкі, неапублікаваныя творы, лісты ў рэдакцыю, інтэрв’ю з былымі супрацоўнікамі і членамі рэдкалегіі. Гэтыя і іншыя матэрыялы будуць публікавацца з працягам, пачынаючы з першага нумара. Яшчэ “Маладосць” аб’яўляе конкурс на лепшы празаічны твор для юнакоў і моладзі – без абмежаванняў па ўзросце для аўтараў, але па аб’ёме не большы за чатыры аўтарскія аркушы. 

У першым паўгоддзі вас таксама чакаюць: паэзія Навума Гальпяровіча, Міхася Пазнякова, Віктара Яраца, Васіля Зуёнка, Казіміра Камейшы, Хведара Гурыновіча; проза Алены Брава, Яўгена Хвалея, Алеся Аляшкевіча, Валерыі Радунь, Ганны Навасельцавай. Новыя старыя рубрыкі: «Упершыню ў «Маладосці», «Каляндар музычных падзей», «Папытай у кнігарні», «Усмешкі «Маладосці». Новыя пераклады твораў вядомых і маладых замежных пісьменнікаў. Інтэрв’ю з вядомымі празаікамі Анатолем Казловым і Андрэем Федарэнкам, выбітным дырыжорам Паўлам Любамудравым і папулярнай тэлевядучай Таццянай Рудакоўскай. Круглы стол па актуальных пытаннях развіцця нацыянальнага кіно з удзелам рэжысёраў, кіназнаўцаў, супрацоўнікаў «Беларусьфільма» і аддзела кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. “(Аб)Меркаванне” творчай спадчыны «бацькі» беларускай дзіцячай літаратуры Янкі Маўра вачыма сённяшняй моладзі з нагоды 140-годдзя з дня яго нараджэння.

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406