100 гадоў таму…

Янка Купала шчыра вітаў адраджэнне і пашырэнне беларускага друкаванага слова. У 20-я гады мінулага стагоддзя, працуючы на пасадзе загадчыка літаратурна-мастацкай секцыі літаратурна-навуковага аддзела Наркамасветы, ён займаўся выдавецкімі справамі. 100 гадоў таму ў першым нумары часопіса “Полымя” паэт апублікаваў артыкул “Выдавецкая справа ў Савецкай Беларусі за 1922 год”. З гэтай юбілейнай нагоды 22 лютага ў Музеі Янкі Купалы адбылося адкрыццё выставы “Ураджай друкаванага слова”. Выставачны праект, у якім задзейнічана больш за 100 экспанатаў са збораў музея Песняра і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, дае магчымасць непасрэдна пазнаёміцца з кнігамі-юбілярамі, з’яўленне якіх шчыра вітаў наш класік у пачатку 1923 года, а таксама можна ўбачыць часопіс “Полымя” №1 за 1922 год.  Сярод удзельнікаў адкрыцця выставы быў галоўны рэдактар часопіса “Полымя” Віктар Шніп, які падчас свайго выступлення перадаў музею Янкі Купалы “Полымя” №12 за мінулы год. Выхад гэтага нумара быў прысвечаны 100-годдзю часопіса.  

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
штотыднёва па аўторках
з 14.00 да 17.00 гадзін
і чацвяргах з 10.00 да 13.00 гадзін
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406