10 сакавіка ў кнігарні “Светач” выдавецтва “Мастацкая літаратура” правяло прэзентацыю 23-га тома “Залатой калекцыі беларускай літаратуры”, у які ўвайшлі творы Аркадзя Куляшова і Аляксея Пысіна. Укладанне, каментарыі і пасляслоўе да тома зрабіла кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай і замежнай літаратуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта iмя Максiма Танка Таццяна Хоміч, таму і сама прэзентацыя перад студэнтамі другога курса філалагічнага факультэта гэтага ж універсітэта стала адной з лекцый па беларускай літаратуры. Ад выдавецтва выступіў намеснік дырэктара выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктар Шніп, які распавёў пра кнігі, якія ўжо выйшлі ў серыі “ЗКБЛ” і якія рыхтуюцца да друку.