УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ
БЕЛАРУСКАЯ ПЕСНЯ
Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа,
Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,
Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы
І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.
Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца,
Дзе Сафія плыве над Дзвіною, нібы карабель...
Там, дзе сэрца маё з першым крокам, як молат, заб’ецца,
Калі б нават сляпым і глухім я прыйшоў да цябе.
Што сляпым? Нават мёртвым успомню высокія зоры,
Над ракою чырвонай і цьмянай палёт кажаноў,
Белы ветразь на сініх, на гордых, як мора, азёрах,
І бары-акіяны, і неба — разлівы ільноў.
Дзе мой край? Там, дзе людзі ніколі не будуць рабамі,
Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме,
Дзе асілкі-хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі,
А мужчыны, як скалы,— ударыш, і зломіцца меч.
Дзе мой край? Там, дзе мудрыя продкі у хвоях паснулі,
Дзе жанчыны, як радасны сон у стагах на зары,
А дзяўчаты, як дождж залаты. А сівыя матулі,
Як жніўё з павуціннем і добрае сонца ўгары.
Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,
Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.
Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,
Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.
Ты — наш край. Ты — чырвоная груша над
дзедаўскім домам,
Лістападаўскіх знічак густых фасфарычная раць,
Ты — наш сцяг, што нікому, нікому на свеце, нікому
Не дамо абсмяяць, апаганіць, забыць ці мячом зваяваць.
Мы клянёмся табе баразной сваёй першай на полі
І апошняй раллёй, на якую ўпадзём у журбе.
Мы клянёмся табе, што ніколі,
Ніколі,
Ніколі,
Так,
Ніколі не кінем,
Не кінем,
Не кінем цябе.
16 красавіка 68 г.
Николай Браун
БЕЛОРУССКАЯ ПЕСНЯ
Что это?
Повеяло цветами,
Потянуло свежестью озер,
Спелой рожью, тихими садами,
Зашумел ветвями темный бор.
Что это?
Дубы зашелестели,
Лен зацвел,
И вдруг увидел я
Солнцем озаренные края,—
Это белорусские друзья
Песню белорусскую запели.
Вот она, протяжная, взгрустнула,
О былой недоле вспомянув,
Вот напев, как бурю, развернула,
Молниями гнева полыхнув.
Вот, развеяв грозовые тучи,
Осветила радугой края,—
И, со всей душой его певучей,
Будто весь народ увидел я.
Не в лаптях на полосе лядащей
С неразлучной спутницей бедой,
Я его увидел возводящим
Зданье Беларуси молодой.
Я его увидел на бескрайном
На пшеничном поле золотом,
Я его увидел за комбайном
В мирном крае, солнцем залитом.
Я его увидел свет несущим
Дикой пуще, темной стороне,
Я его увидел восстающим
В дни, когда отечество в огне.
Но военной песни тают звуки,
Замерли, и песня уплыла…
И припомнив мужество и муки,
Песня славы голос подняла.
А за ней, как море, разливная,
Свадебная выплыла на дол,
А за ней, девчонка, разбитная,
Топнула «Левониха» об пол.
И в глаза мои взглянула.
— Здравствуй!
Ты невеста мне или сестра?
И пошла по кругу дробью частой
С прибауткой легкой до утра.
Каблуки стучат, и голос льется,
Удали сердечной не тая…
День встает. Со мной — мои друзья.
Песня белорусская поется.
ПЯТРУСЬ БРОЎКА
Чаму я гэтак вас люблю?
Я не магу на вас забыцца,
Вы ўсе са мной,
Як нават сплю.
Не, вы скажыце, вы скажыце,
Чаму я гэтак вас люблю?
Бярозу тую — мнагаплачку,
Што ля бацькоўскага двара,
І тую рэчачку Вушачку,
Якой далёка да Дняпра...
І той лужок, дзе давялося
Брысці не раз між трыснягоў,
І той гаёк з кашлатых сосен,
Якім — куды да тапалёў!
І тую ўтульную мясцінку,
Дзе мы пілі кляновы сок,
І тую вузкую сцяжынку,
Што быццам жоўты паясок.
Чаму ж лавіць лічу найлепш я
У нашай ціхай рэчцы рыб,
Чаму здаецца прыгажэйшым
Мне ў нашым лесе кожны грыб?
Чаму ласкавей дождж цярушыць
І пах больш чуткі медуніц,
Чаму адменны смак у грушаў,
У сліў, у вішань, у чарніц?..
Я вас даўно
Пакінуў быццам,
Ды ўсе са мной, як нават сплю...
Не, вы скажыце, вы скажыце,
За што я гэтак вас люблю?!
1972
Нэвена ВІТОШАВІЧ-ЧЭКЛІЧ
Беларусь
Беларусь —
гэта казка раўнінная.
У кожнай хаце з дрэва
жыве пастух,
які стане царом.
Нідзе не ўбачыш
такой колькасці белых крылаў!
Можа, гэта ангелы,
у лебедзяў ператвораныя?
А ці то ліхой мачахай
зачараваныя царэвічы?
Кожны сваю царэўну шукае,
з дрэў высокіх гукае,
трапяткімі галінамі,
як рукамі, махае?
А каханыя іх
на ўсіх дарогах
з пяшчотнымі белымі
кветкамі сустракаюць.
Безліч суквеццяў,
куды ні кінь вокам,
раскрылася пад нябёсамі,
якія ў азёры глядзяцца.
Нідзе гэтулькі неба на зямлі!
І нідзе гэтулькі белых крылаў!
Беларусь, у нізіне стаіць твой Алімп.
А можа, ты раўнінай ніколі і не была?
Мінск, Смаргонь — Бялград
Пераклад з сербскай Івана Чароты
Генадзь ОЯР
Прысвячэнне
Францыску Скарыну
Той змрочны век хаваў не раз, было,
У небе — сонца, а ў душы — святло…
Ды на зямлю прывёў наступнік-дзень
Тых, у каго ў грудзях — жывы агмень.
Яны пачулі Божы сказ з нябёс,
Яны зямлі змаглі зыначыць лёс,
Сагрэць народ сваёй душы цяплом:
Хай будучыня зорыцца святлом!
Скарыны сэрца — сонцам узышло,
Зямлі айчыннай Слова моц дало:
Ён кніжнай праўдай асляпіў нявер,
Высокай зоркай ззяе і цяпер.
Ён акрыліў хаду зямных падзей,
Яго імя — на вуснах у людзей.
Да новай славы, да святлынь-яснот
Вядзе і сёння родны свой народ!
З марыйскай. Пераклад Міколы Мятліцкага