З 30 жніўня па 3 верасня ў Маскве ладзіўся 36-ы Міжнародны кніжны кірмаш. Беларускую літаратуру на ім прадстаўлялі вядучыя айчынныя выдавецтвы. У дэлегацыю ад Беларусі ўвайшлі супрацоўнікі выдавецтва “Мастацкая літаратура”.
Беларускія выдаўцы, рэдактары і пісьменнікі правялі сустрэчы са старшынёй Асацыяцыі Саюзаў пісьменнікаў і выдаўцоў Расіі Сяргеем Шаргуновым, старшынёй Саюза пісьменнікаў Расіі Мікалаем Івановым, галоўным рэдактарам «Літаратурнай газеты» Максімам Замшавым, кіраўніцтвам расійскіх выдавецтваў «Маладая гвардыя», «Дзіцячая літаратура», а таксама з арганізатарамі кніжнай справы з Таджыкістана і Узбекістана.
Сярод знакавых праектаў форуму - штогадовы нацыянальны конкурс “Кніга года – 2023". Гран-пры атрымаў кніжны праект «Сучасная літаратура краін СНД» - анталогія з трох тамоў: «Проза», «Паэзія», «Дзіцячая літаратура», куды ўвайшлі творы пісьменнікаў Беларусі.