Сярод аўтараў Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Алесь Бачыла, Пятрусь Броўка, Якаў Бялінскі, Мікалай Браўн, Іван Бурсаў, Вера Вярба, Сяргей Гарадзецкі, Міхаіл Ісакоўскі, Уладзімір Караткевіч, Сямён Кірсанаў, Дзмітрый Кавалёў, Злата Коціч, Аркадзь Куляшоў, Даяна Лазаравіч, Драган Лакічавіч, Уладзімір Лугаўскі, Кучкор Наркабіл, Генадзь Ояр, Пімен Панчанка, Аляксандр Пракоф’еў, Аляксей Пысін, Аляксей Суркоў, Максім Танк, Аляксандр Твардоўскі, Валеры Тургай і іншыя.  Іх творы напоўнены любоўю да беларускай зямлі і яе народа.

Выданне багата ілюстравана, змяшчае шмат цікавых фактаў, што тычацца біяграфіі народнага песняра. Спадзяемся, яно стане добрым падарункам для ўсіх, хто цікавіцца беларускай літаратурай і жанрам нон-фікшн.

Дзень беларускага пісьменства сёлета пройдзе ў Гарадку Віцебскай вобласці, на радзіме Канстанціна Вераніцына. Апроч самой паэмы (яна друкуецца як у арыгінале, так і ў перакладзе на рускую мову Міхаіла Лазінскага), у зборніку змешчаны раздзелы з кнігі Генадзя Кісялёва пра аўтарства паэмы, пра цяжкія пошукі гістарычнай ісціны, пра шматгадовую вернасць даследчыка абранай тэме, пра культурныя сувязі народаў-суседзяў. Апошні раздзел выдання прысвечаны Гарадоцкаму краязнаўчаму музею.

Гэта пятая кніга серыі «Новая бібліятэка беларускай паэзіі», якая пачала выходзіць сёлета ў «Мастацкай літаратуры» і, мяркуючы па водгуках чытачоў і прафесійных крытыкаў, стала  сапраўдным падарункам для аматараў айчыннага прыгожага пісьменства.

 

10 сакавіка ў кнігарні “Светач” выдавецтва “Мастацкая літаратура” правяло прэзентацыю 23-га тома “Залатой калекцыі беларускай літаратуры”, у які ўвайшлі творы Аркадзя Куляшова і Аляксея Пысіна. Укладанне, каментарыі і пасляслоўе да тома зрабіла кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай і замежнай літаратуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта iмя Максiма Танка Таццяна Хоміч, таму і сама прэзентацыя перад студэнтамі другога курса філалагічнага факультэта гэтага ж універсітэта стала адной з лекцый па беларускай літаратуры. Ад выдавецтва выступіў намеснік дырэктара выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктар Шніп, які распавёў пра кнігі, якія ўжо выйшлі ў серыі “ЗКБЛ” і якія рыхтуюцца да друку.   

У Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася сустрэча таленавітых землякоў – пісьменнікаў з моладдзю. Удзел прынялі: галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Вольга Рацэвіч, вядомы беларускі празаік-фантаст Алесь Бычкоўскі, пісьменніца, мастак Таццяна Каленік, а таксама настаўнікі ды старшакласнікі гімназіі горада Беразіно. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня роднай мовы і 70-годдзя часопіса “Маладосць”. 

Янка Купала шчыра вітаў адраджэнне і пашырэнне беларускага друкаванага слова. У 20-я гады мінулага стагоддзя, працуючы на пасадзе загадчыка літаратурна-мастацкай секцыі літаратурна-навуковага аддзела Наркамасветы, ён займаўся выдавецкімі справамі. 100 гадоў таму ў першым нумары часопіса “Полымя” паэт апублікаваў артыкул “Выдавецкая справа ў Савецкай Беларусі за 1922 год”.

Адной з найважнейшых праблем духоўнага жыцця нашай краіны з’яўляецца адраджэнне і захаванне традыцыйных духоўных каштоўнасцей і выхаванне патрыятызму, які з’яўляецца асновай жыццяздольнасці дзяржавы, выступае ў якасці ўнутранага мабілізуючага рэсурсу развіцця грамадства, актыўнай грамадзянскай пазіцыі асобы, гатоўнасці яе служэння на карысць Айчыне. Фарміраванне патрыятызму немагчыма без ведання гісторыі народа, яго культуры і мовы.

19 студзеня ў кнігарні “Светач” адбылася прэзентацыя кнігі Навума Гальпяровіча “Ветразь лёсу”, якая выйшла ў “Мастацкай літаратуры” да яго 75-годдзя і якой распачалася серыя “Новая бібліятэка беларускай паэзіі”. Перад прысутнымі выступіў дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура” паэт Алесь Бадак.

12 студзеня ў кнігарні “Светач” адбылася прэзентацыя кніг “Якуб Колас. Выбраныя творы ў 2-х тамах” і “Янка Маўр. Аповесці. Апавяданне”, якія выйшлі да 140-годдзя пісьменнікаў і папоўнілі серыю “Народная бібліятэка”. Народная таму, што змест кніг складаюць творы, якія прапанавалі ўключыць самі чытачы.

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406