Прэзентацыя ў “Светачы”

Серыя “Народная бібліятэка” была заснавана ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” ў 2020 годзе і распачалася з выдання лепшых твораў Максіма Багдановіча. За тры гады ў “НБ” пабачылі свет, апроч зборнікаў вышэй згаданых знакамітых айчынных майстроў слова, таксама кнігі Янкі Купалы, Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Міхася Стральцова і Аляксея Дударава. І сёння ў час прэзентацыі, на якой выступілі ўнучка і праўнучка Якуба Коласа і Янкі Маўра Марыя Міцкевіч і Васіліна Міцкевіч, прысутныя маглі не толькі пазнаёміцца з усімі выданнямі серыі “Народная бібліятэка”, але і паслухаць расповеды нашчадкаў нашых класікаў пра свой род і пазнаёміцца з творамі, што былі выбараны чытачамі для выданняў. Прэзентацыю кніг “Якуб Колас. Выбраныя творы ў 2-х тамах” і “Янка Маўр. Аповесці. Апавяданне” вялі намеснік дырэктара выдавецтва “Мастацкая літаратура”-галоўны рэдактар часопіса “Полымя” Віктар Шніп і рэдактар выдавецтва Аксана Спрынчан. 

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406