Ён падзяліўся ўражаннямі пра творы Навума Гальпяровіча, што ўвайшлі ў кнігу, а таксама распавёў пра сумесную з ім працу над літаратурнымі праектамі на радыё. Рэдактар аддзела прозы часопіса “Нёман” Таццяна Дашкевіч, якая вядомая як пісьменніца і бард, выканала некалькі новых песень на словы юбіляра. На завяршэнне прэзентацыі Навум Гальпяровіч пачытаў свае творы. Прэзентацыю вёў намеснік дырэктара выдавецтва “Мастацкая літаратура”-галоўны рэдактар часопіса “Полымя” Віктар Шніп.