20 лютага ў прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да Дня роднай мовы на тэму: “Патрыятызм праз мову: любоў да Радзімы пачынаецца з маленства”. Удзельнікі прэсканферэнцыі ў сваіх выступленнях гаварылі пра мову не толькі як пра адзін з найважнейшых складнікаў культурнага кода нацыі і патрыятычнага выхавання, але як і пра галоўны элемент культуры, сімвал нацыянальнай свядомасці, падмурак нацыянальнай ідэнтыфікацыі, гістарычнай памяці, сродак захавання і перадачы сацыяльнага вопыту. У прэсканферэнцыі прыняў удзел намеснік дырэктара выдавецтва “Мастацкая літаратура”-галоўны рэдактар часопіса “Полымя” Віктар Шніп, які на прыкладах выдавецкай працы (выданне серыі кніг “Жывая класіка дзецям”, “Люблю чытаць” і інш. і іх прэзентацыі) распавёў пра папулярызацыю беларускай мовы сярод дзяцей розных узростаў.
Навіны коратка
Да Дня роднай мовы
- Праглядаў: 225