З гэтай юбілейнай нагоды 22 лютага ў Музеі Янкі Купалы адбылося адкрыццё выставы “Ураджай друкаванага слова”. Выставачны праект, у якім задзейнічана больш за 100 экспанатаў са збораў музея Песняра і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, дае магчымасць непасрэдна пазнаёміцца з кнігамі-юбілярамі, з’яўленне якіх шчыра вітаў наш класік у пачатку 1923 года, а таксама можна ўбачыць часопіс “Полымя” №1 за 1922 год. Сярод удзельнікаў адкрыцця выставы быў галоўны рэдактар часопіса “Полымя” Віктар Шніп, які падчас свайго выступлення перадаў музею Янкі Купалы “Полымя” №12 за мінулы год. Выхад гэтага нумара быў прысвечаны 100-годдзю часопіса.
Навіны коратка
100 гадоў таму…
- Праглядаў: 387