“Адданыя роднаму слову, адданыя роднай зямлі…”

У Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася сустрэча таленавітых землякоў – пісьменнікаў з моладдзю. Удзел прынялі: галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Вольга Рацэвіч, вядомы беларускі празаік-фантаст Алесь Бычкоўскі, пісьменніца, мастак Таццяна Каленік, а таксама настаўнікі ды старшакласнікі гімназіі горада Беразіно. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня роднай мовы і 70-годдзя часопіса “Маладосць”. 

Вольга Рацэвіч распавяла пра гісторыю часопіса ды запрасіла таленавітых, адданых роднаму слову юнакоў і дзяўчат дасылаць свае творы ў рэдакцыю.  Алесь Бычкоўскі пачытаў дзецям уласныя байкі і некалькі казак. А Таццяна Каленік згадвала пра сваё дзяцінства, знаёміла прысутных са шматлікімі ўласнымі кніжнымі праектамі ды працамі з прататыпамі і выявамі землякоў.

 

 

Горад, у якім прайшло дзяцінства, цёплая атмасфера сустрэчы, шыкоўныя залы адрамантаванай бібліятэкі, шчырасць яе супрацоўнікаў ды зацікаўленыя слухачы абудзілі моцныя пачуцці ў выступоўцаў. І дзеці, і настаўнікі актыўна задавалі пытанні, а пісьменнікі з ахвотаю на іх адказвалі. Мова гучала! І дзень дапраўды стаўся святочным!

 

 

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406