У кнiгарнi “Светач”

10 сакавіка ў кнігарні “Светач” выдавецтва “Мастацкая літаратура” правяло прэзентацыю 23-га тома “Залатой калекцыі беларускай літаратуры”, у які ўвайшлі творы Аркадзя Куляшова і Аляксея Пысіна. Укладанне, каментарыі і пасляслоўе да тома зрабіла кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай і замежнай літаратуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта iмя Максiма Танка Таццяна Хоміч, таму і сама прэзентацыя перад студэнтамі другога курса філалагічнага факультэта гэтага ж універсітэта стала адной з лекцый па беларускай літаратуры. Ад выдавецтва выступіў намеснік дырэктара выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктар Шніп, які распавёў пра кнігі, якія ўжо выйшлі ў серыі “ЗКБЛ” і якія рыхтуюцца да друку.   

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406