![]() |
Цень зоркі
Зборнік склалі апавяданні дваццаці пяці маладых беларускіх празаікаў: як пачынаючых, так і тых, хто ўжо зрабіў упэўненыя крокі ў літаратуры. Фантастычны свет, свет чалавечых пачуццяў і ўзаемаадносін, сучаснасці і гістарычнага мінулага — абсяг тэм кнігі вельмі шырокі. Разнастайная і палітра аўтарскіх стыляў: ад следавання класічным канонам да мадэрновага, падкрэслена сучаснага гучання.
Укладальнік Юлія Алейчанка Мастак Мая Пракаповіч Колькасць старонак: 262 Фармат: 60×90 1/16 Тып пераплёту: Цвёрды ISBN: 978-985-02-2160-5 |