19 лютага на сустрэчу з навучэнцамі гімназіі № 14 г. Мінска завітаў Уладзімір Бербераў з аповядам пра свайго дзеда, народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова, а таксама пра яго творчасць, якая заўсёды застаецца ў цэнтры ўвагі выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Прысутныя пачулі, як гучаць старажытныя музычныя інструменты ў выкананні У. Берберава. Гімназісты разам з кіраўніцтвам і настаўнікамі выказалі асаблівае зацікаўленне да У. Берберава, як ўнука Аркадзя Куляшова і музыкі, задалі шмат пытанняў і запрасілі ізноў да сябе. Дарэчы, у гімназіі шмат гадоў працуе ансамбль “Дударыкі” пад кіраўніцтвам Дзм. Ровенскага, настаўніка гімназіі.