20 лістапада лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Беларусі паэтэсе Яўгеніі Янішчыц (20.11.1948—25.11.1988) было б 73 гады.

У часопісе “Полымя”№11, які неўзабаве з’явіцца ў паштовых скрынях падпісчыкаў і на паліцах “Белдруку”, пад рубрыкай “Эпісталярый” друкуюцца развагі Тамары Аўсяннікавай і лісты Яўгеніі Янішчыц да Сяргея Панізніка “А яшчэ мы ўдваіх напішам адну кнігу…”.

Ліставанне ахоплівае перыяд з 1965 па 1975 гады. Яўгенія Янішчыц напісала Сяргею Панізніку 72 лісты. Лістоў самога  Сяргея Панізніка захавалася толькі 5, а якімі яны былі, можна здагадвацца, чытаючы лісты Яўгеніі Янішчыц. Такая ашчаднасць з боку адрасата можа гаварыць аб двух аспектах. Першы: Сяргей Панізнік — даследчык, ён добра ведае цану падобных артэфактаў. Другі: гэтая перапіска і адносіны з Яўгеніяй Янішчыц яму былі важнымі…  

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406