У ліпені часопіс «Маладосць» з нагоды 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы здзівіць чытача новымі даследаваннямі і цікавымі артыкуламі.

Загадчык аддзела навукова-экспазіцыйнай і выставачнай работы Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Марыля Барткова распавядзе пра праект «Купала. 12 адкрыццяў», які будзе доўжыцца цэлы год і раскрые малавядомыя старонкі з жыцця класіка, а навуковыя супрацоўнікі падчас яго падзеляцца музейнымі гісторыямі і нават уласным досведам «музейнай кухні».

Літаратуразнаўца Наталля Якавенка ў матэрыяле «Мазаіка жыцця» склала адмысловы жыццяпіс Янкі Купалы з фрагментаў успамінаў, артыкулаў, лістоў, дакументаў і фотаздымкаў. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт Мікола Трус у артыкуле «Пераможным маршам, або Адысея адной «Жалейкі» праілюструе чытачам малавядомыя архіўныя дакументы. Віктар Шніп, пагартаўшы свае дзённікавыя запісы, склаў аповед пра Вязынку і свята паэзіі, пра помнік Янку Купалу, галоўную сцэну, з якой штогод гучаць вершы, музыка і песні, і пра неверагодную атмасферу свята. А на пытанні анкеты «Мой Купала» адкажуць літаратуразнаўцы, пісьменнікі і школьнікі.

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406