Сёлета часопісу “Полымя”  ў снежні спаўняецца 100 гадоў.  З  “Полымя” №8 пачынаецца публікацыя матэрыялаў, прысвечаных юбілею выдання. Першым свае ўспаміны “Круціла жорны завіруха, Або ля цяпельца “Полымя” прапанаваў для друку былы намеснік галоўнага рэдактара часопіса, паэт Генадзь Пашкоў. Ва ўступным слове Генадзь Пятровіч напісаў: “ За  пражытае  жыццё  я  прыкмеціў  супярэчлівую  якасць  чалавечай  памяці.  З  аднаго  боку  яна  даўгавечная,  часам  у  нейкіх,  можа  быць,  не  самых  яркіх,  вызначальных  дэталях.  З  другога  боку – яна  хуткацечная.  Розная  побытавая  драбяза,  як  тая  снегавая  вея,  можа  замяцеліць  неабыякія  прыкметы  тваёй  жыццёвай  пуцявіны.  А  спынішся,  азірнешся,  вернешся  да  пачатку,  да  першых  уласных  крокаў  і  раптам  адчуеш,  як  усё  ўзаемапавязана,  мае  свой,  часам  не  зусім  вытлумачальны  працяг. Нібыта  нехта  намаляваў  табе  на  мапе  жыцця  ўсё,  што  мае  адбыцца.

Пра  ўсё  гэта  падумаў  я пасля  тэлефоннага  званка  галоўнага  рэдактара  часопіса  “Полымя”  Віктара  Анатольевіча  Шніпа  і  ягонай  прапановы  напісаць  згадкі  пра  час  маёй  працы  ў  гэтым  шаноўным  выданні:  якраз  блізілася  100-гадовая  дата  з  часу  заснавання  флагмана  нашай  літаратуры. “Ого! – думаю. –гэта  ж  цэлае  паўстагоддзе  мінула  з  тае  пары,  як  я  пераступіў  парог  рэдакцыі!” 

Быў  я  тады  неапераным  паэтам-пачаткоўцам   з  універсітэцкім  дыпломам  ды  невялікім  вопытам  журналісцкай  працы.  Але  перад  усім...
З   чаго  пачаць?..”

І калі Вы хочаце даведацца з чаго пачаў свае ўспаміны Генадзь Пашкоў, выпісвайце і чытайце “Полымя” №8.

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406