Жнівеньскі нумар часопіса “Маладосць” будзе прадстаўлены фантастычнай аповесцю Наталлі Анапрэенкі “Казка Ліловай Зоркі”, а таксама апавяданнямі Алены Брава і Ігара Пракаповіча. Разам з “Марыпосай” Алены Брава вы зноў трапіце на Кубу, да герояў аповесці “Каменданцкі час для ластавак”, і будзеце пражываць ды перажываць за лёс галоўнай гераіні. А ў прозе Ігара Пракаповіча – рэальныя жыццёвыя гісторыі кахання.
Сярод паэтаў жнівеньскага нумара – Алесь Спіцын, Кропачка, Ірына Чачотка, Таццяна Барысюк, Генрых Тарасевіч. А таксама маладыя паэткі, лаўрэаты літаратурных конкурсаў Паліна Дваранская і Аляксандра Тужыкава.
У рубрыцы “Як я пішу…” пра свае літаратурныя пошукі распавядуць пісьменнікі Уладзімір Сцяпан, Кацярына Хадасевіч-Лісавая, Ксенія Шталянкова, Яна Нікіфарава і Кацярына Мізерыя.