17 верасня спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння Максіма Танка, які з 1948 па 1967 гады працаваў галоўным рэдактарам часопіса “Полымя”. З нагоды юбілею класіка беларускай літаратуры ў вераснёўскім нумары часопіса друкуецца артыкул Міколы Мікуліча «Вельмі добра, што вы ёсць на свеце…», у якім аналізуюцца традыцыі Максіма Танка ў беларускай паэзіі.