Лютаўскі нумар “Маладосці” адкрываюць містычныя гісторыі Алёны Беланожкі – пра тое, як скарбы прыходзяць да людзей у рукі. Неверагодна захапляльныя, цікавыя аповеды з рэальнай канвой, у якім ёсць месца міфалогіі і паралельным сусветам, каханню і гумару. 

Упершыню ў “Маладосці” з прозай выступяць Кацярына Назарава, Цімур Вычужанін і Мікола Сарока. 

Сярод паэтаў нумара – Іна Фралова, Іван Капыловіч, Кацярына Самусенка, Аляксандра Жалязнова.

Эксклюзіў лютаўскага нумара – інтэрв’ю з выдатным празаікам Анатолем Казловым! У сеціве такога не знойдзеш. Як прызнаецца сам Анатоль Сяргеевіч: «Інтэрв’ю даваць не люблю, гэта не маё. Тое, што пісьменнік хоча сказаць,— ён кажа ў сваіх творах. Ды і сам сябе, бывае, баішся…» З задавальненнем дзелімся з чытачамі гэтай шчырай і абсалютна няпафаснай гутаркай.

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
штотыднёва па аўторках
з 14.00 да 17.00 гадзін
і чацвяргах з 10.00 да 13.00 гадзін
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406